Музычны фестываль «Заслаўе-2019». Фотапозірк

У 19 раз у нашым горадзе прайшло свята музыкі “Заслаўе -2019”. Не цяжка падлічыць, што наступны год – юбілейны. Але гэта – у будучым. Сёлетні фестываль, зрэшты, як і мінулагоднія, аставіў пасля сябе вельмі прыемныя ўражанні. Традыцыйна гэты дзень быў вельмі насычаным. У рамках свята музыкі адбыўся творчы конкурс юных скрыпачоў і віяланчалістаў – навучэнцаў музычных устаноў Мінскай вобласці “Заслаўскі сшытак”. Яны аспрэчвалі званне быць лепшымі ў трох узроставых намінацыях. У наступным годзе на “музычны рынг” выйдуць юныя піяністы.

Прайшла заяўленая ў праграме свята прэс-канферэнцыя народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці, прафесара Міхаіла Фінберга, і адкрыццё мастацкай выставы “Спадчына”. На ёй было прадстаўлена сучаснае беларускае ткацтва секцыі тэкстылю Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.

Значны час фестывальнага дня быў адведзены “Вялікай акадэміі” – канцэрту творчых калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, пад час якога выступалі ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў, вакальны ансамбль, струнны аркестр. Кіраўнікі: Надзя Дашдорж, Віталь Зубраўскі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава, Людміла Каліноўская.

Завяршалася свята музыкі ў Заслаўскім гарадскім Доме культуры “Світанак” праграмай “Неба і зоркі”.  Увазе заслаўчан быў прапанаваны канцэрт джазавай музыкі Біг-бэнд заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Таксама выступленне салістаў – лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў – Наталлі Тамела, Галіны Грамовіч, Алесі Дзяржавец, Руслана Мусвідаса, Валерыя Грыбусава, Ягора Шаранкова, іншых. Бэк-вакал: Аляксандр Дзюмін, Андрэй Пятроў, Святлана Ударына, Таццяна Карасёва. Дырыжор – Міхаіл Фінберг.

 Шмат пра музыку можна расказваць, найлепей жа яе слухаць. Знайдзіце магчымасць пабываць на адным з канцэртаў аркестра пад упраўленнем маэстра Фінберга, каб зразумець, як гэта прыгожа, калі гучыць сапраўдная музыка. Жывая музыка.

На здымках: моманты фестывалю.

 

2 Комментария

Заславчанка

Хочу сказать СПАСИБО фотографу за интересные и качественные фото!
А фотограф то кто? Всегда, в любой статье, много снимков, а имя автора всех этих шедевров остаётся за кадром. ИМЯ ФОТОГРАФА (ИЛИ ФОТОГРАФОВ) В СТУДИЮ!!! Заранее, спасибо!
Нравится

Татьяна

Спасибо, уважаемая заславчанка, за внимание к сайту и, в частности, к фотоснимкам!
Автор снимков и текста, если не указано иное, редактора сайта – Татьяна Конюх.

Нравится
Карта
Погода