XXII свята музыкі – «Заслаўе – 2023»
Паважаныя сябры! Ужо ў гэту пятніцу, 27 студзеня, у Заслаўі ў 22 раз пройдзе наш зімовы фэст – музычна-асветніцкае мерапрыемства, у межах якога прагучаць творы розных стагоддзяў. Галоўны ўдзельнік свята – Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі імя М.Я. Фінберга".
Традыцыйна ў гэты фестывальны дзень праходзіць конкурс юных выканаўцаў – навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці "Заслаўскі сшытак – 2023". Намінацыя – фартэпіяна. Пачатак у 10:00.
У 12:00 – своеасаблівы майстар-клас "Творчыя магчымасці фартэпіяна" правядуць музыканты-прафесіяналы Заслужанага калектыву ў складзе Мікіты Пятрова (саксафон), струннага квартэту з удзелам Таццяны Шостак, Анастасіі Пятровіч, Аляксандра Елісеева, Таццяны Зубарэнка. Партыю фартэпіяна выканае Таццяна Кім, – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры канцэртмейстарскага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У 16:45 – прэзентацыі выставы "Мастацтва без межаў".
У 17:00 – адкрыццё ХХІІ свята музыкі "Заслаўе – 2023" – "Нацыянальная музычная спадчына ХХ стагоддзя". У выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі імя М.Я. Фінберга" прагучаць творы рознах стагоддзяў.
З 19:00 у гарадзкім доме культуры пачнецца эстрадны канцэрт "Прысвячэнне Радзіме" з удзелам Заслужанага калектыву і салістаў аркестра: заслужаных артыстаў Беларусі Наталлі Тамэла і Дзмітрыя Качароўскага, лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Таццяны Глазуновай, Галіны Грамовіч, Алесі Дзяржавец, Таццяны Прахарэнка, Андрэя Коласава, Руслана Мусвідаса, Аляксандра Салаўёва, Ягора Шаранкова; вакальнай групы ў складзе Аляксандра Дзюміна, Святланы Бударынай, Таццяны Прахарэнка і Андрэя Пятрова.
У ролі вядучага – Руслан Мусвідас.