“Фотагляды і нарысы Заслаўскіх абшараў ХХ ст.” Праект пра Заслаўе, якое вы яшчэ не ведалі
З 21 кастрычніка ў памяшканні музейна-выставачнага комплексу Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” распачаў работу сумесны фотадакументальны праект музея-запаведніка і Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці “Фотагляды і нарысы Заслаўскіх абшараў. ХХ ст.”
Праект прысвечаны гісторыі Заслаўя і колішняга Заслаўскага раёна 20–50-х гадоў мінулага стагоддзя. Арганізатары адзначаюць, што фотавыстава кароткачасовая, дэманстравацца будзе менш за месяц: з 21 кастрычніка па 24 снежня, але разам з тым насычаная найцікавейшымі фактамі і інфармацыяй, якую не пачуеш падчас традыцыйных аглядальных экскурсій…
Больш пра праект можна даведацца на старонцы мерапрыемства па спасылцы http://zaslaue.museum.by/be/node/64709
Нагадваем адрас музея: г. Заслаўе, вул. Рынкавая, 8а. Тэл. для даведак +375–17–5177613