Арганізатары І-га Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Калядная палітра" запрашаюць да ўдзелу! – zaslavl-info.by

Арганізатары І-га Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Калядная палітра" запрашаюць да ўдзелу!

Дарагія нашы, творчыя сябры! Напярэдадні зімовых свят спяшаемся запрасіць вас у маляўнічую навагоднюю прыгоду – удзел у I-м Міжнародным конкурсе дзіцячай творчасці "КАЛЯДНАЯ ПАЛІТРА-2022"!

Гэта падзея збярэ толькі самыя яркія і чыстыя колеры, вясёлкавай гірляндай упрыгожыць калядную палітру талентамі Беларусі і замежжа.

Мы шукаем самых шчырых і крэатыўных юных творцаў, каб паказаць свету і падтрымаць іх выключны талент!

Каляды - гэта час незабыўных прыгод і наш конкурс уключае некалькі этапаў:

1. «Збіраем фарбы на палітры» - прыём заявак (01.01.2022 г. – 14.01.2022 г.)

2. «Цуды - у свет!» - адкрыццё онлайн-выставы (20.01.2022 г.)

3. «Казка ў старажытным Заслаўі» - узнагароджанне пераможцаў (20.02.2022г.)

4. «У будучыню з Поспехам!» - удзел у выставе «Еўразійскай мастацкай садружнасці»

5. "Казачны альбом" - выданне каталога работ усіх удзельнікаў конкурсу.

Падрабязнасці пра ўдзел па тэлефоне +375447200923

#Калядная_палітра

0 Комментариев
Карта
Погода