“Мая краіна Беларусь”. Выстава юных мастакоў Заслаўя пройдзе ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны – zaslavl-info.by

“Мая краіна Беларусь”. Выстава юных мастакоў Заслаўя пройдзе ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны

Амаль на цэлы месяц файе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь стане выставачнай пляцоўкай для работ юных навучэнцаў мастацкага аддзялення Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Тут, з 29 снежня 2021 г. па 20 студзеня 2022 г., будзе праходзіць выстава – “Мая краіна Беларусь”.

Адкрыццё выставы адбудзецца 29 снежня аб 11:00-й гадзіне.

0 Комментариев
Карта
Погода