Запрашае “Заслаўскі Спас”!
Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў IV Дабрачынным мастацкім пленэры ”Заслаўскі Спас”, які адбудзецца 18-19 жніўня 2021 года. Час святкавання Праабражэння Гасподняга і пленэр – стануць часткай храмавага свята.
Першы міжнародны мастацкі пленэр “Заслаўскі Спас” адбыўся ў 2018 годзе.
Штогод на яго збіраецца шмат мастакоў – прафесіяналаў і аматараў розных узростаў.
Расія, Польшча, Украіна, Партугалія, ЗША і, канешне ж, Беларусь, прадстаўляюць майстры, якія прысвячаюць свае творы Заслаўскаму храму і святу Яблычны Спас.
Сёлета арганізатары ізноў чакаюць удзельнікаў на “Заслаўскі Спас”, і спадзяюцца, што гісторыя цуда Праабражэння Іісуса, святочная атмасфера Спаса-Праабражэнскага сабора і дух дабрачыннасці стануць натхненнем для стварэння сапраўдных твораў мастацтва!
РАСКЛАД МЕРАПРЫЕМСТВАЎ