Музей-запаведнік «Заслаўе» запрашае на выставу жывапісу Б.Міхайлава
З 23 лютага па 23 сакавіка гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» прапануе вашай увазе выставу жывапісу Барыса Міхайлавіча Міхайлава. Так склаўся лёс, што Барыс Міхайлавіч не мог прысвяціць сябе цалкам свайму любімаму захапленню – маляванню, якому ніколі і нідзе не вучыўся. Не стаўшы прафесійным мастаком, ён працягваў маляваць, і ў сваіх карцінах здолеў паказаць шчырую любоў да роднай зямлі. На яго думку, для шчасця чалавеку дастаткова ўмець знаходзіць радасць у простых рэчах і праяўленнях, якія жыццё нам дорыць кожны дзень. Напрыклад, прамень сонца і цудоўнае паветра пасля дажджу, шум соснаў на беразе чыстага возера, усмешкі родных і блізкіх людзей. Як чалавек ваенны, афіцэр, ён выдатна разумее, што трэба шанаваць мір на гэтай зямлі і імкнецца данесці сваю думку праз творчасць.
Убачыць працы Б.М. Міхайлава можна ў музейна-выставачным комплексе па адрасе: г.Заслаўе, вул. Рынкавая,4.
Час працы – з 9.00 да 17.00; выхадны – панядзелак.