1035-годдзю Заслаўя прысвячаецца
Да 25 студзеня ў Музейна-выставачным комплексе гісторыка-культурнага музея-запаведніка працуе выстава, прысвечаная 1035-годдзю нашага горада: “Заслаўе – свята, умаляванае ў стагоддзі”. На адкрыцці галоўная арганізатарка выставы Таццяна Гаранская знаёміла прысутных з багаццем гістарычнай спадчыны Заслаўя, казала пра абавязак і адказнасць творчых людзей у яе захаванні, інтэрпрытацыі і папулярызацыі.
На выставе прадстаўлены карціны, маляваныя дываны, фотаработы і вырабы з керамікі. Тут можна пабачыць увасобленыя мастакамі вядомыя постаці беларускай гісторыі, імёны якіх на працягу розных стагоддзяў былі ўскосным або непасрэдным чынам звязаныя з Заслаўем. Гэта партрэты Рагнеды, Яўнута Гедымінавіча, Яна Глябовіча, Фрыдэрыка Чартарыйскага, Антонія Пшаздзецкага. Уражваюць творы Віктара Маркаўца – мастака, які прысвяціў Заслаўю чвэрць стагоддзя жыцця і творчасці.
Першую выставу, прысвечаную тады яшчэ 1000-годдзю Заслаўя, Таццяна Георгіеўна падрыхтавала ў 1985 г., у складзе творчай групы па захаванні спадчыны Заслаўя, у якую ўваходзілі выдатныя археолагі Г.В.Штыхаў і Ю.А.Заяц. Менавіта яны зрабілі вялікую працу па абгрунтаванні надання гістарычнага статуса Заслаўю.
Выстава дзейнічае да 25 студзеня 2021 г. і чакае наведвальнікаў у Музейна-выставачным комплексе, знаходзіцца па вул. Рынкавая, 4.