“Світанак”, “Кірмаш”, эмоцыі. Заслаўчане віталі народны калектыў у доме культуры – zaslavl-info.by

“Світанак”, “Кірмаш”, эмоцыі. Заслаўчане віталі народны калектыў у доме культуры

У нядзелю, у ГДК “Світанак” прайшоў канцэрт народнага калетыву народнай музыкі “Кірмаш”, якім кіруе нязменны мастацкі кіраўнік – Сяргей Каралёў. Са сваімі калегамі-музыкантамі і вакалістамі разам яны стварылі незабыўную атмасферу нядзельнага вечара.

У праграме гучалі творы ўласныя і народныя, таксама вядомыя папулярныя мелодыі.

 

Гледачы шчыра дзякавалі апладысментамі за чароўныя спевы Людмілу Дземух і Тамару Зубко, Зінаіду Пятрову - за бездакорнае валоданне скрыпкай, за высокі выканаўчы прафесіяналізм: Аляксандра Белана (флейта, гітара), Юрыя Вялюгу (барабаны), Матвея Сяргеева (цымбалы), Аляксандра Каляду (дуда, флейта, панфлейта, гітара), вакалістаў і танцораў Аляксандра Яфрэменку, Алега Кезіка, і самога маэстра, Сяргея Каралёва, у чыіх руках, што баян ці гітара, што гармонік, гучаць аднолькава віртуозна.  

Гэта быў вечар перад пачаткам працоўнага тыдня, але зала ГДК была амаль цалкам запоўнена аматарамі народнай музыкі. Заслаўчане, якія пасля канцэрта адзначалі, што ішлі пачуць творы, якія кранаюць душу – менавіта такую асалоду атрымалі спаўна.

0 Комментариев
Карта
Погода