Грае музы́ка – Барыс Харэвіч. Музейна-выставачны комплекс “Заслаўе” – запрашае
15 лютага ў музейна-выставачным комплексе “Заслаўе” адбудзецца сустрэча з Барысам Харэвічам, гарманістам, лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў.
Шчыра запрашаем усіх жадаючых паўдзельнічаць у музычнай імпрэзе “Расхіні душу, гармонік!” Беларуская народная музыка – неад’емная і разнастайная частка багатай культурнай спадчыны нашай краіны. Яна грунтуецца на сувязі традыцыі выканання кампазіцый, на выканаўцах і іх інструментах… Тут вы пачуеце жывое гучанне гармоніка, развучыце некаторыя танцы і паспяваеце разам з намі.
Барыс Харэвіч нарадзіўся ў 1951 годзе ў Віцебску. Скончыў музычнае вучылішча ў Маладзечна (цяпер Маладзечанскі музычны каледж ім. М.-К. Агінскага), пасля – аддзяленне народных інструментаў Мінскай кансерваторыі (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі). Працаваў дырэктарам музычнай школы ў мястэчку Беркакіт (Якуція) і ў Любані Вілейскага раёна. Выкладаў у музычнай школе ў Маладзечна, Лебедзева і Палачанах (Маладзечанскі раён). З 2010 года – настаўнік па класе гармоніка ў Вілейскай гімназіі №2. Лаўрэат шматлікіх міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў.
Чакаем вас 15 лютага а 14 гадзіне ў музейна-выставачным комплексе па адрасе: Заслаўе, вул. Рынкавая, 4.
Уваход вольны.
Кантакты для даведкі: +375 (17) 517 76 11; +375 (33) 306 36 29