Чароўная песня гліны. Музей-запаведнік "Заслаўе" запрашае на выставу
25 студзеня ў музейна-выставачным комплексе па адрасе: Заслаўе, вул. Рынкавая, 4, пачне працу выстава керамічных вырабаў з фондаў запаведніка. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены найцікавейшыя прадметы, як старынныя, так і вырабы, зробленыя нашымі сучаснікамі. У экспазіцыі можна ўбачыць работы і жыхаркі нашага горада – Таццяны Чацвярніной.
Выстава будзе працаваць да пачатку сакавіка.
0 Комментариев
Чтобы написать свой комментарий, необходимо войти на сайт:
или зарегистрироваться