У музеі-запаведніку завяршылася выстава, прысвечаная мастацкаму пленэру “Заслаўскі Спас”
З 12 лістапада ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе”праходзіла выніковая выстава, якая вярнула нас на непрацяглы час у мінулае – у жнівень, да мастацкага пленэру “Заслаўскі Спас”.
Сёння арганізатары і куратары аднаіменнага творчага праекту, які праводзіўся пры падтрымцы Міжнароднага грантавага конкурсу “Праваслаўная ініцыятыва”, сацыяльна-інфармацыйнай установы “Пралеска-праект”, асабіста заслаўскай мастачкі – натхняльніка і куратара пленэру – Анастасіі Балыш, ушанавалі ганаровымі дыпломамі мастакоў, чые працы журы назвала лепшымі з лепшых. Дарэчы, шмат твораў мастакі – дзеці і дарослыя, падарылі культурнаму цэнтру, які размясціўся ў кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга.
Падрабязней, як праходзіла мерапрыемства – у фотарэпартажы.