У Праваслаўным культурным цэнтры свм. Парфірыя Заслаўскага прайшоў майстар-клас па саломапляценні
Учорашняя падзея, якая адбывалася ў вежы Спаса-Праабражэнскага сабору ў Заслаўі, будзе яшчэ шмат часу ўзгадвацца як эмацыянальны, светлы і незабыўны дзень відавочна і самой гуру па саломапляценні – Аленай Грынь, так і астатнімі гурткоўцамі – дзяўчынкамі, хлопчыкамі, іх бацькамі – удзельнікамі Праваслаўнага культурнага цэнтра свм. Парфірыя Заслаўскага.
Анастасія Балыш, Алена Грынь і Алена Глод
Учора з заслаўскага сабора “вылецелі” 18 анёлкаў, – піша ў сябе на старонцы ў ФБ Анастасія Балыш, вядомая заслаўская мастачка:
– Сапраўдных! Зробленых рукамі дзетак з нядзельнай школы і сяброў храма пад кіраўніцтвам Алены Грынь! Мы вельмі ўдзячныя за ўрок майстэрства, за цікавы расповяд і сустрэчу!
Анёлы паляцелі радаваць матуль, а ў вежы сабора яшчэ доўга нагадваў пра незабыўную падзею саламяны водар...
Да новых сустрэч у Праваслаўным культурным цэнтры свм. Парфірыя Заслаўскага!
Праект ажыццяўляеца пра падтрымцы міжнароднага грантавага конкурсу "Праваслаўная ініцыятыва 2018-2019", установы "Пралеска-праект".
здымкі: ФБ Анастасія Балыш