18-19 жніўня пройдзе ІІ Міжнародны пленэр ”Заслаўскі Спас” – zaslavl-info.by

18-19 жніўня пройдзе ІІ Міжнародны пленэр ”Заслаўскі Спас”

Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга г. Заслаўя, установа “Пралеска-Праект”, праваслаўны культурны цэнтр свяшчэннамучаніка Парфірыя Заслаўскага запрашаюць усіх жадаючых  да ўдзелу ў ІІ Міжнародным пленэры ”Заслаўскі Спас”.

Мерапрыемства  пройдзе 18 і 19 жніўня. Святкаванне Праабражэння Гасподняга і пленэр, стануць часткай храмавага свята. Праз правядзенне шырокамасштабнага мастацкага фэсту, праект якога рэалізуецца пры падтрымцы Міжнароднага  грантавага конкурсу "Праваслаўная ініцыятыва 2018-2019", арганізатары плануюць прыцягнуць ўвагу шматлікіх творцаў – аматараў і прафесіяналаў, простых грамадзян да духоўнай, культурнай і архітэктурнай спадчыны Беларусі і  развіццё творчага патэнцыялу моладзі і  дзяцей.

Першы Міжнародны мастацкі пленэр “Заслаўскі Спас” адбыўся ў 2018 годзе. 70 мастакоў, прафесіяналаў і аматараў (узрост удзельнікаў быў ад 4 да 73 гады!) з Расіі, Польшчы, Украіны, Партугаліі, ЗША і розных мясцін Беларусі, прысвяцілі свае творы Заслаўскаму храму і яблычнаму Спасу. Па выніках пленэру ў храме працавала выстава. Прыхаджане, турысты-наведвальнікі храма выказвалі вялікую зацікаўленасць да экспазіцыі.

Чакаем удзельнікаў ІІ Міжнароднага мастацкага пленэру “Заслаўскі Спас” у нашым старажытным горадзе Заслаўі  і  спадзяёмся, што цуда праабражэння Хрыста і святочная атмасфера Спаса-Праабражэнскага сабора натхняць на стварэнне шэдэўраў мастацтва!

Мастакі маюць магчымасць дыстанцыйнага ўдзелу. У гэтым выпадку неабходна:

Даслаць матэрыялы на email: zaslauski-spas@mail.ru да 10 жніўня 2019 года
Размясціць на сайце instagram.com здымак твора з хэштэтагам #zaslauskispas2019
Даслаць твор па пошце да 10 жніўня 2019 года на адрас : Мінская вобл., г.Заслаўе, вул. Цітова, 5-2, 223034.

* Удзельнікамі могуць быць асобныя аўтары, групы і навучальныя ўстановы. Адна адукацыйная ўстанова можа даслаць не больш за 10 твораў.

Патрабаванні:

1. Малюнкі павінны адпавядаць тэме пленэру;

2. Фармат - А4-А3;

3. Магчымы розныя тэхнікі малявання: гуаш, акварэль, алоўкі і інш. (удзельнікі пленэру могуць скарыстацца матэр’яламі, прадастаўленымі арганізатарамі);

4. Неабходная інфармацыя пра ўдзельніка пленэру:

поўнае імя;
дата нараджэння;
кантактныя дадзеныя: тэлефон, e-mail, адрас;
фармат удзелу (дыстанцыйны, вочны);
Для дарослых прафесійных удзельнікаў: кароткая біаграфія (да 200 знакаў), фота аўтара, 5-10 выяў твораў, кошт твора, прадастаўленага на пленэр.

 Аўтары твораў становяцца ўдзельнікамі названага пленэру і пагаджаюцца з наступным: 

- творы, прадстаўленыя на выставу, могуць быць выкарыстаны бясплатна;

- малюнкі будуць апублікаваны на сайце арганізацыі і ў сацыяльных сетках.

Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца сертыфікатамі і падарункамі. Па выніках пленэру будзе выдадзены зборнік.

Прыкладны расклад мерапрыемства:

18 жніўня:            

8.30-11.00 – Літургія

10.00-11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў пленэра

11.00-13.00 – лекцыя-экскурсія “Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўi” (удзел па папярэдняй дамове)

13.30-14.30 – абед

14.30- 17.30 – праца мастакоў

15.00- 17.00 – майстар-клас В.М. Данілава (удзел па папярэдняй дамове)

17.30 – Усяночнае бдзенне

19 жніўня:

8.30-11.00 – святочнае Богаслужэнне

10.00-11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў пленэру

11.00 -13.00 – праца мастакоў

13.30 – цырымонія ўзнагароджання, адкрыццё выніковай выставы  “Заслаўскі Спас”

14.30 – сумесная трапеза.

Па выніках пленэру ў Кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга будзе працаваць выстава. Урачыстае закрыццё адбудзецца 1 верасня.

У выпадку ўзнікнення пытанняў, калі ласка, звяжыцеся з куратарамі пленэру:

Балыш Анастасія: +375-44-720-09-23; email: zaslauski-spas@mail.ru

Глод Алена: +375-29-516-19-96

https://business.facebook.com/Заслаўскі-Спас-2335168126702707

https://generalsta.com/user/zaslauski/11642315862

0 Комментариев
Карта
Погода