Выстава традыцыйнага японскага жывапісу на фестывалі “Заслаўе-2018 – zaslavl-info.by

Выстава традыцыйнага японскага жывапісу на фестывалі “Заслаўе-2018

Аматары традыцыйнага японскага жывапісу “сумі э” разам з мастакамі арт-студыі “Хагакурэ” (г. Мінск) удзельнічалі ў адкрыцці выставы “Далёкае побач”.

Як патлумачыла кіраўнік арт-студыі Рымма Карачан назва ў выставы не выпадковая: у стылі традыцыйнага японскага жывапісу можна напісаць любы твор абапіраючыся на беларускую тэматыку. У прадстаўленай экспазіцыі гледачы ўбачылі пазнавальныя  беларускія вобразы – кветкі, расліны, птушкі, волаты – зубры...

Хто не змог удзельнічаць у афіцыйным адкрыцці, можа скарыстацца магчымасцю наведаць выставу на працягу наступных двух месяцаў – запрасіў дырэктар Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў Валерый Шкурскі. Творы ўдзельнікаў арт-студыі і адначасова выкладчыкаў-мастакоў ДШМ будуць экспанавацца тут жа, у файе школы.

 

1 Комментарий

mikorr

Вельмі цікава. Шкада - бракуе інфармацыі ў горадзе, а падзея каштуе таго, каб раздрукаваць дзесятак-другі афіш.
Нравится
Карта
Погода