Прайшоў 18 фестываль камернай музыкі “Заслаўе-2018”
Пачаўся фестывальны дзень старажытнай музыкі “Заслаўе-2018” на сцэне гарадской ДШМ. Тут адбыўся абласны конкурс юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах "Заслаўскі сшытак". У ім удзельнічалі вучні музычных школ і школ мастацтваў з розных раёнаў Мінскай вобласці.
Журы высока ацаніла выканаўчае майстэрства дзяцей. Як адзначыла навуковы кансультант і музыколаг заслаўскага фестывалю, прафесар Вольга Дадзіёмава, яны з году ў год паказваюць усё больш высокі клас падрыхтоўкі: гэта заслуга і педагогаў, і саміх юных музыкантаў.
Са свайго боку прафесійныя музыканты Нацыянальнага аркестра Беларусі – ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў, трубачоў, а таксама струнны аркестр, правялі майстар-класы перад удзельнікамі і пераможцамі абласнога конкурса “Заслаўскі сшытак”.
Дзеці пачулі як гучаць у прафесійным выкананні творы кампазітараў, якія яны вывучаюць у сваіх школах.