26 студзеня “Свята музыкі “Заслаўе-2018” (дапаўненне)
26 студзеня ў Заслаўі адбудзецца канцэрт Заслужанага калектыву Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, прафесара Міхаіла Фінберга.
У 10.15, у рамках музычна-асветніцкага мерапрыемства “Свята музыкі “Заслаўе-2018”, традыцыйна пачнецца абласны конкурс юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Заслаўскі сшытак». У ім прымуць удзел навучэнцы музычных школ і школ мастацтваў з Мінскай вобласці.
У 16.00 аматараў традыцыйнага японскага жывапісу тушшу чакае адкрыццё выставы “Далёкае побач”. На выставе будуць прадстаўлены работы арт-студыі “Хагакурэ” (г. Мінск).
0 Комментариев
Чтобы написать свой комментарий, необходимо войти на сайт:
или зарегистрироваться