«Рознакаляровыя аповеды» юных заслаўчан – zaslavl-info.by

«Рознакаляровыя аповеды» юных заслаўчан

Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” прадставіў выставу “Рознакаляровыя аповеды”, якая складаецца з мастацкіх работ выпускнікоў і вучняў Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Педагогі і прафесійныя мастакі на адкрыцці выставы сцвярджалі, што менавіта выяўленчае мастацтва, як ніякае іншае дазваляе не толькі дарослым але і дзецям выказаць свой пункт гледжання і эмацыйнае стаўленне да навакольнага жыцця.

На занятках мастацкага аддзялення ў Заслаўскай ДШМ, якому споўнілася 30 год, дзеці вучацца не толькі тэхніцы малявання, кампазіцыі, мастацкім прыёмам, а і спасцігаюць свет. Маляванне дапамагае дзецям скласці ўласнае ўяўленне пра  рэчаіснасць і асвоіць яе. Развіваючы мастацкія здольнасці, дзіця фарміруе эстэтычны густ і здольнасць да стварэння эстэтычных каштоўнасцяў у розных сферах  дзейнасці: у побыце, ва ўчынках і паводзінах.

Выстава працуе па адрасе: Заслаўе, вуліца Рынкавая, 4.

 

0 Комментариев
Карта
Погода