19 жніўня пройдзе пленэр “Заслаўскі Спас” – zaslavl-info.by

19 жніўня пройдзе пленэр “Заслаўскі Спас”

19 жніўня – дзень святкавання Праабражэння Гасподняга. У праваслаўных жыхароў Заслаўя гэта яшчэ і храмавае свята, часткай якога стане пленэр.

Лічыцца, што свята Праабражэння Гасподняга звязана з наступнай евангельскай падзеяй. Незадоўга да Сваiх пакут Iiсус Хрыстос узяў трох найблiжэйшых вучняў — Пятра, Iакава i Iаана i ўзышоў з iмi памалiцца на высокую Фаворскую гару. Зрабiў Ён гэта дзеля таго, каб паказаць iм Сваю Божую славу i падтрымаць у iх веру, каб, убачыўшы Яго пакуты, яны не ўсумніліся. Пакуль Збавiцель малiўся, вучнi, стамiўшыся, засыналi. Калi ж яны прачнулiся, то ўбачылi Хрыста ў велiчы i славе: твар Яго ззяў, як сонца, i нават вопратка стала белая i ўся зiхацела.
Свята гэта ў народзе называецца Другiм Спасам цi Спасам Яблычным, у гэты дзень у храмах асвячаюць яблыкi i iншую садавiну новага ўраджаю. 

Анастасію Балыш – куратара мерапрыемства, запісвае Першы Нацыянальны тэлеканал 

юны ўдзельнік будучага мерапрыемства з творам, які прадставіць на пленэры

Арганізатары: Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўi і творчае грамадскае аб’яднанне “Мастак” спадзяюцца, што гісторыя цуда Праабражэння Іісуса і святочная атмасфера Спаса-Праабражэнскага сабора ў гэты дзень стануць натхненнем для сварэння сапраўдных твораў мастацтва! 

Прыблізны расклад мерапрыемства:
8.30-11.00 – Святочнае Богаслужэнне
10.00-11.00 - Рэгістрацыя ўдзельнікаў пленэра.
11.00 -13.00– Пленэр 
13.30 - Цырымонія ўзнагароджання, адкрыццё выніковай выставы “Заслаўскі спас”.

У выпадку ўзнікнення пытанняў па пленэру, калі ласка, звяжыцеся з яго куратарам –
Анастасіяй Балыш. Тэлефон: +37544 7200923, e-mail: balysh84@mail.ru.

фотаздымкі – адсюль

 

0 Комментариев
Карта
Погода