У дзень памяці святой заступніцы зямлі Беларускай прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, у Заслаўі прайшло набажэнства – zaslavl-info.by

У дзень памяці святой заступніцы зямлі Беларускай прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, у Заслаўі прайшло набажэнства

Сёння, 5 чэрвеня, праваслаўная царква святкуе дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, святой апякункі нашай краіны і асветніцы беларускага народа, першую кананізаваную ўсходнеславянскую святую на Беларусі. Яна прысвяціла ўсё жыццё асветніцтву, апякунству, дабрачыннасці. Святая Еўфрасіння пражыла большую частку свайго жыцця на полацкіх зямлях, малілася за родны край і яго людзей,
У дзень памяці святой заступніцы,  з дазволу Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылася Боская Літургія на беларускай мове.

Богаслужэнне правёў настаяцель Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора протаіерэй Мікалай Мазгоў, спевы выканаў хор Міхайлаўскага храма г. Мінска.

Спадзяёмся, што гэта толькі пачатак, які выкліча жывы водгук у душах жыхароў і гасцей старажытнага Заслаўя.

0 Комментариев
Карта
Погода