“Сілуэты спадчына”. Запрашаем наведаць аўтарскі фотапраект Уладзіміра Цвіркі
Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” (ГКМЗ) запрашае наведаць open-air выставу, прымеркаваную да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца як раз 18 красавіка. Гэты дзень пакліканы звярнуць увагу да пытанняў вывучэння, фіксавання і захавання помнікаў, гістарычных мясцін, ландшафтаў і нават краявідаў кожнага рэгіёна. Фотапраект У. Цвіркі “Сілуэты спадчыны” – менавіта пра гэта!
Заўтра а 13.30 у Музеі беларускай маляванкі ГКМЗ (вул. Дачная, д.13) адбудзецца адкрыццё фотапраекта “Сілуэты спадчыны” і сустрэча з яе аўтарам. Мастак-дызайнер, вандроўнік, калекцыянер, фатограф, стваральнік турыстычных праектаў і маршрутаў па Беларусі, і выдання – “250 залатых маршрутаў маёй Беларусі”. Больш чым на 40 работах Уладзімір паказвае нам храмы, касцёлы, сядзібныя дамы, палацы, маёнткі, капліцы, замкі і інш. З неўтаймаваным жаданнем як мага больш зафіксаваць, ён наведаў незлічоную колькасць фальваркаў, вёсачак, былых мястэчак усіх рэгіёнаў краіны: ад поўдня да поўначы і ад захаду на ўсход.
Запрашаем пазнаёміцца з фотапраектам “Сілуэты спадчыны” на адкрытай пляцоўцы Музея беларускай маляванкі і сустрэцца з аўтарам, што, безумоўна, будзе насіць вялікі выхаваўчы, адукацыйны і пазнавальны эфект, спрыяць развіццю творчых, інтэлектуальных і мастацкіх здольнасцей.