Млыны – забытыя асілкі зямлі беларускай
4 кастрычніка 2024 у музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” распачне работу супольны экспазіцыйна-выставачны праект Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” і Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту “Забытыя асілкі зямлі беларускай”.
Фотадакументальны праект прымеркаваны да Міжнароднага дня млынароў (25 кастрычніка) і прысвечаны гісторыі ратавання і захавання ў музеях старадаўніх беларускіх млыноў на прыкладзе работы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”.
Праект распачне сваю работу напярэдадні фэсту “Саламяны санцакруг”, які мае прайсці на музейным Этнаграфічным комплексе “Млын”, у межах якога мае прайсці прэзентацыя выставы.
Больш пра выставу можна даведацца на старонцы праекта тут http://zaslaue.museum.by/be/node/78139
Больш інфармацыі пра фэст “Саламяны санцакруг” на старонцы фэсту http://zaslaue.museum.by/be/node/78191