“Саламяны сонцакруг – 2024” – ужо ў гэтыя выходныя!
Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” другі год запар ладзіць музейны фэст "Саламяны сонцакруг", сёлета – “Саламяны сонцакруг – 2024”. Фестываль праводзіцца на экспазіцыйным аб’екце “Этнаграфічны комплекс «Млын»” — унікальным скансэне* ў сучасным горадзе, галоўным аб’ектам якога з’яўляецца арыгінальны паравы млын пачатку ХХ ст.
Знаёмімся з праграмай фэсту!
Фестываль носіць некамерцыйны характар, ён накіраваны на вывучэнне, захаванне і трансляцыю беларускіх мастацкіх практык саломапляцення. Падчас фэсту запланаваная работа тэматычных лакацый: дзіцячая зона з паказам батлеечных спектакляў і культурна-адукацыйнымі заняткамі; творчая зона з майстар-класамі па традыцыі саломапляцення; лекцыйная зона, дзе адбудуцца сустрэчы з даследчыкамі гісторыі і культуры Беларусі; выставачная зона, на якой будуць экспанавацца вырабы з саломы і тканіны; рамесніцкі падворак.
Галоўнай акцыяй усяго фэсту стане калектыўны збор жыта, пасеянага на мінулагоднім фэсце, пляценне з яго вырабаў. Упрыгожванне свята – спеўная праграма з традыцыйнымі танцамі.
Партнёрамі і ўдзельнікамі фэсту ў гэтым годзе выступаюць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскі раённы цэнтр культуры, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.
Час правядзення: 5 кастрычніка 2024, з 13.00 па 17.00
Месца правядзення: “Этнаграфічны комплекс «Млын»”, зав. Савецкі, 8, г. Заслаўе, прыпынак на чыгунцы – станцыя “Беларусь”.
... і паўторым тут!
Час правядзення: 5 кастрычніка 2024, з 13.00 па 17.00.
Месца правядзення: “Этнаграфічны комплекс «Млын»”, зав. Савецкі, 8, г. Заслаўе, прыпынак на чыгунцы – станцыя “Беларусь”.
*скансэн – музей пад адкрытым небам!