Скрыпка: традыцыі і сучаснасць. У музеі пройдзе творчая сустрэча з Аляксандрам Сурбам
13 ліпеня а 12:00 у музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 90-годдзя Мінскага раёна, пройдзе творчая сустрэча з Аляксандрам Сурбам і майстар-клас “Скрыпка: традыцыя і сучаснасць”.
Аляксандр Сурба — вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы спецыяліст па рэстаўрацыі, рамонце і стварэнні струнных смычковых інструментаў, а таксама народных духавых інструментаў.
Сустрэча і майстар-клас пад назвай “Скрыпка: традыцыя і сучаснасць” пройдуць у экспазіцыйнай зале “Музыка вячорак” — адзінай экспазіцыі ў беларускіх музеях, прысвечанай традыцыі народных вясковых музычных гуртоў, і будуць прысвечаныя інтэграцыі сусветнага гістарычнага і сучаснага досведу ў вырабе і рэстаўрацыі струнных смычковых музычных інструментаў.
Старонка праекта: http://zaslaue.museum.by/be/node/77038