Фатограф радыяцыйна-экалагічнага запаведніка запрашае ў музей на сустрэчу – zaslavl-info.by

Фатограф радыяцыйна-экалагічнага запаведніка запрашае ў музей на сустрэчу

17 траўня а 16-й гадзіне ў музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” пройдзе сустрэча з фатографам Сямёнам Шаўцовым, які значную частку свайго жыцця прысвяціў Палескаму дзяржаўнаму радыяцыйна-экалагічнаму запаведніку. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня музеяў.

З 26 красавіка ў музейна-выставачным комплексе ў Заслаўі (вул. Рынкавая, д. 4) працуе фотапраект С. Шаўцова “Запаведнае месца. ПДРЭЗ”, у якім прадстаўлены фотаработы, выкананыя аўтарам у перыяд з 2021 по 2023 гады. Усе яны аб’яднаныя адной тэмай – як і чым жыве радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Здымкі, якія экспануюцца ў Заслаўі, таксама зроблены фатографам на закрытай тэрыторыі запаведніка.

Старонка праекта – http://zaslaue.museum.by/be/node/75345

 

 

 

0 Комментариев
Карта
Погода