У Заслаўі адбудзецца адкрыццё Музея беларускай маляванкі!
18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, пачне работу новая, доўгачаканая, экспазіцыйная прастора ў складзе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» — Музей беларускай маляванкі. Урачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі адбудзецца а 12:00-й гадзіне па адрасе: вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе.
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня музеяў і пачатку работы новага музея, запланаваны шэраг акцый і мерапрыемстваў, у тым ліку:
- урачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Маляваны дыван: свята колеру, формы і сюжэту» і акцыя «Музей беларускай маляванкі. Плён і пожня ў сэрцах…» — 19 траўня а 14:00-й, Музей беларускай мяляванкі (вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе);
- акцыя «Музей Беларускай маляванкі/Discovery — стань першым!» у рамках міжнароднага праекта «Ноч музеяў» — 19 траўня а 19:00-й, Музей беларускай мяляванкі (вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе).
|
Для сувязі:
Тэл.: +375–17–5177613
e-mail: nea@zaslaue.by
навукова-экспазіцыйны аддзел Запаведніка