26 студзеня “Свята музыкі “Заслаўе-2018” (дапаўненне) – zaslavl-info.by

26 студзеня “Свята музыкі “Заслаўе-2018” (дапаўненне)

26 студзеня ў Заслаўі адбудзецца канцэрт  Заслужанага калектыву Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, прафесара Міхаіла Фінберга.

У 10.15, у рамках музычна-асветніцкага мерапрыемства “Свята музыкі “Заслаўе-2018”, традыцыйна пачнецца абласны конкурс юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Заслаўскі сшытак». У ім прымуць удзел навучэнцы музычных школ і школ мастацтваў з Мінскай вобласці.

У 16.00 аматараў традыцыйнага японскага жывапісу тушшу чакае адкрыццё выставы “Далёкае побач”. На выставе будуць прадстаўлены работы арт-студыі “Хагакурэ” (г. Мінск). 

0 Комментариев
Карта
Погода