25 студзеня Заслаўе сустракае свята музыкі – zaslavl-info.by

25 студзеня Заслаўе сустракае свята музыкі

Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Мінскі раённы выканаўчы камітэт, Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» прадстаўляюць свята музыкі «Заслаўе-2019».

Будзе як заўсёды – насычана, цікава, пазнавальна! У рамках фестывальнага дня ў Заслаўі пройдзе конкурс юных выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці “Заслаўскі сшытак” (пачатак у 10.30, у дзіцячай школе мастацтваў). У 12.00, там жа, пачнецца канцэрт творчых калектываў Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» (ансамбль трубачоў, ансамбль трамбаністаў, струнны квартэт, дуэт: арфа і скрыпка). Кіраўнікі – Дз.Ціхановіч, А.Шапавалаў, Т. Вайлапава. Дуэт: А.Абушкевіч і А.Навуменка.

У 15.00 у Заслаўскім гарадскім выканаўчым камітэце з удзелам рэспубліканскіх і мясцовых СМІ адбудзецца прэс-канферэнцыя народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы прафесара Міхаіла Фінберга. У 16.00 у Заслаўскай ДШМ – адкрыццё мастацкай выставы “Спадчына”. Увазе гледачоў будзе прадстаўлена сучаснае беларускае ткацтва секцыі тэкстылю Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоу”. У 16.30 і таксама ў школе мастацтваў пройдзе канцэрт творчых калектывау Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў, вакальны ансамбль, струнны аркестр). Кіраўнікі: Надзея Дашдорж, Biталь Зубраўскі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава, Людміла Каліноўская.

У 19.00 Заслаўскі гарадскі дом культуры “Світанак” прыме канцэрт “Неба і Зоркі”. Слухачы пачуюць канцэрт джазавай музыкі біг-бэнд Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Салісты - лаўрэаты міжнародных i рэспубліканскіх конкурсаў: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Тамэла, Валерыя Грыбусава, Ягор Шаранкоў. Бэк-вакал: Аляксандр Дзюмін, Андрэй Пятроў, Святлана Бударына, Таццяна Карасёва.

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Mixaіл Фінберг.

0 Комментариев
Карта
Погода