Заслаўскі спартыўны клуб “Патрыёт” – у новым памяшканні. З наваселлем!

5 лістапада, па вул. Савецкая, 124, адбылося ўрачыстае адкрыццё новага памяшкання заслаўскага аддзялення СК "Патрыёт", паведамляецца на старонцы клуба ў ФБ! На адкрыццё да выхаванцаў клуба і трэнера Аляксея Бараноўскага прыехалі славутыя чэмпіёны Сяргей Шышлоў, Аляксей Ігнашоў, Сяргей Шмаргун і трэнеры СК "Патрыёт"– Дзмітрый Пясецкі і Дзмітрый Андрушкевіч.
Майстар-клас для заслаўскіх байцоў правёў чэмпіён Еўропы па кікбоксінгу Сяргей Шмаргун. 
Сярод ўдзельнікаў урачыстай трэніроўкі былі як пачынаючыя школьнікі, так і дасведчаныя байцы, у ліку якіх Паліна Ламінская - срэбны прызёр моладзевага Чэмпіянату Свету па муай-тай 2018 году.

Ад усёй вялікай сям'і СК "Патрыёт" віншуем трэнера Аляксея Бараноўскага і ўсіх яго выхаванцаў з адкрыццём і спадзяёмся, што Заслаўе прагучыць на самых буйных турнірах па муай-тай і кікбоксінгу!

November 5: grand opening of the new gym in Zaslavl!
Famous champions Sergey Shyshlov, Alexey "Red Scorpion" Ignatovich, Sergey Shmargun and coaches Dmitry Piasetsky and Dmitry Andrushkevich arrived at the grand opening.
Sergey Shmargun - the golden medalist of the European Kickboxing Championship 2018 - conducted a master-class for Zaslavl fighters. 
Among the participants of the solemn training were both beginning athletes and experienced fighters, including Polina Laminskaya - silver medalist of the Youth Muay-Thai World Championship 2018.
Big Patriot gym family sends congratulations to Zaslavl coach Alexey Baranovsky and his athletes and wishes biggest achievements for Zaslavl fighters on the best muay-thai and kickboxing tournaments!

0 Комментариев
Карта
Погода