“Гандлёвая лаўка”. У музейна-выставачным комплексе Заслаўя адкрываецца новая экспазіцыя

На працягу многіх стагоддзяў гандаль адыгрываў важную ролю ў развіцці грамадства i з'яўляўся неад'емнай часткай уcix аспектаў дзейнасці чалавека. Аналіз таварна-грашовых адносін пэўнай эпoxi дазваляе вызначыць узровень тэхналагічнага развіцця грамадства, асаблівасці сацыяльных адносін, рэлігійнага жыцця, геаграфіі эканамічных i культурных сувязей.

На сённяшні дзень, ва ўмовах глабалізацыі, інфарматызацыі, тэхналагічнага развіцця, тэхналогія гандлярства атрымала карэнныя змены ў параўнанні з мінулымі стагоддзямі. Гэтыя змены паслужылі прычынай пашырэння ў розных краінах практыкі музеефікацыі тэмы гандлю.

Галоўная ідэя новай экспазіцыі – паказаць такія адносіны: узровень тэхналагічнага развіцця грамадства, асаблівасці сацыяльных стасункаў, рэлігійнага жыцця ў мястэчку Заслаўе на мяжы ХІХ-ХХ ст.ст.

Пабудова экспазіцыі дазваляе наведвальнікам паглыбіцца ў атмасферу прыватнай гандлёвай лаўкі, пазнаёміцца з прадметамі, якія служылі таварам, рэчамі для ажыццяўлення вымярэнняў, гандлёвым абсталяваннем, грашовымі знакамі і інш.

У гісторыі Заслаўя найбольшае развіццё (да перыяду 1950-х гг.) гандлёвыя адносіны атрымалі ў другой палове XIX-пач. XX ст.ст. На той час у мястэчку некалькі разоў у год праводзіліся буйныя кірмашы рэгіянальнага ўзроўню, штотыднёва наладжваліся мясцовыя. Месцам ix правядзення з'яўлялася Рынкавая плошча, якая сёння ўваходзць у склад гістарычнага цэнтра Заслаўя. Акрамя кірмашоў у Заслаўі ХІХ-пач.XX ст.ст., дзейнічала ад 10 да 15 дробных крам. Так, у 5 крамах гандлявалі дробным таварам (посуд, харчовыя тавары, жалезныя вырабы, прылады працы, тканіна, побытавыя рэчы i інш.), тытунём, адна гандлявала хлебам. Усе крамы на той перыяд належалі мяшчанам-яўрэям i размяшчаліся пераважна ў прыватных дамах.

Урачыстае адкрыцце 19 верасня а 14-й гадзіне ў музейна-выставачным комплексе па адрасе г. Заслаўе, вул. Рынкавая,4

0 Комментариев
Карта
Погода