Свята горада! Заслаўю – 1033!

Як і было анансавана, 26 жніўня Заслаўе адзначыла свой чарговы, 1033 год нараджэння.

У рамках свята адбылося шмат цікавых мерапрыемстваў, якія заслаўчане і госці горада з задавальненнем наведвалі і ўдзельнічалі ў іх.

Асаблівай папулярнасцю карыстаўся дзіцячы парк. Акрамя таго, што ён быў аб’яўлены зонай, свабоднай ад палення цыгарэт, тут працавалі шматлікія атракцыёны, забаўкі. У парку можна было пакатацца на каруселі, чыгунцы, паскакаць на батутах. Таксама адведаць прысмакаў, якіх было больш, чым дастаткова, таксама прыняць удзел у шматлікіх разнастайных гульнях.

Тут жа, разам з Мінскім абласным, акцыю па здаровым ладзе жыцця праводзіў занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Наведвальнікі маглі праверыць артэрыяльны ціск, узважыцца і даведацца пра свой індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю па правільным харчаванні. Дзяцей урачы-гігіеністы заахвочвалі на лепшы малюнак на тэму, што ёсць карыснае, а што – шкоднае ў нашым жыцці.

Каля Спасапраабражэнскага кафедральнага сабору тым часам разгортваліся падзеі, не менш цікавыя, чым на папярэднім месцы.

Тут ўдзельнікі коннаспартыўнага клуба з Бабруйску прадставілі ўвазе гараджан прыгожую верхавую язду з элементамі акрабатыкі. Побач рэканструкцыю падзей часоў рыцарства паказваў клуб з Гродна “Арыдан”. Жадаючыя маглі ўласнаручна выпрабаваць свае сілы, жангліруючы старажытнай зброяй, якую нашы продкі прымянялі ў абароне ад ворагаў.

На Рынкавай плошчы, вакол імправізаванага амфітэатра, разгарнуўся “Горад майстроў”-рамеснікаў, з гандлёвымі радамі, дзе можна было падсілкавацца, набыць сувеніры і паўдзельнічаць у беспройгрышнай латарэі.

Афіцыйная частка свята пачалася з віншаванняў гараджан старшынёй Заслаўскага гарвыканкама Святланай Карташовай, старшынёй Мінскага раённага Савета дэпутатаў Юліяй Бялянкінай ад сябе асабіста і ад імя Івана Крупко – старшыні райвыканкама, з 1033-годдзем аднаго са старэйшых гарадоў нашай краіны – Заслаўя.

У гэты святочны дзень свае ўзнагароды – Падзячныя лісты ад гарвыканкама – атрымалі гараджане, якія працаю, творчасцю, вучобаю і спартыўнымі перамогамі праславілі наш горад не толькі на радзіме, але і далёка за яго межамі.

Днём раней у гарвыканкаме па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і за высокія паказчыкі ў развіцці прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сувязі, галіны паслугаў, адукацыі і культуры за 2017 год 12 прадпрыемстваў і арганізацый Заслаўя занесены на гарадскую Дошку гонару.  

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі на плошчы пачаўся вялікі канцэрт. 

(Будзе дапоўнена).

2 Комментария

25683

А Zaslavl Info знают, что детские развлечения из Детского парка выгоняют и скоро там НИЧЕГО не будет?
Может вы так же сможете узнать, когда же вернут на место горку с детской площадки, которую взяли на "рестоврацию" больше месяца назад?
Нравится

Татьяна

Zaslavl Info знает, что ..."детские развлечения из Детского парка" НЕ выгоняют. 
Как сообщили в "Жилищнике Минщины", который ответственен за Детский парк, аттракционы, которые находятся на территории парка установлены на "безвременной основе" но с требованием безусловного соблюдения ТКП по безопасности, которые, увы, индивидуальные предприниматели не выполнили. Поэтому "Жилищник Минщины" пока отозвал разрешение на эксплуатацию аттракциона до устранения замечаний.  
По информации "Жилищника Минщины", горка с детской площадки должна вернуться на прежнее место после 25 сентября.
Нравится
Карта
Погода