У Заслаўскай гарадской бібліятэцы прайшло пасяджэнне жаночага клуба “Звеніслава” – zaslavl-info.by

У Заслаўскай гарадской бібліятэцы прайшло пасяджэнне жаночага клуба “Звеніслава”

Аб'яднанне чытачоў Заслаўскай гарадской бібліятэкі – жаночы клуб "Звеніслава" - існуе працяглы час. Нядаўна прайшло яго чарговае пасяджэнне. Тэмы, якія распрацавала загадчык бібліятэкі Жанна Салаўёва, і на якія гутарылі жанчыны, былі самыя розныя: гісторыя, літаратура, знакамітыя асобы, фларыстыка, і так бы мовіць, свабодныя, – па жаданні ўдзельніц.

З карысцю для сябе і ў пошуку новых ідэй на будучае жанчыны за кубкам духмянай гарбаты абмяркоўвалі захапленні, спосабы правядзення вольнага часу, ці як, напрыклад, скарыстаць вялікія магчымасці і фонды бібліятэк?

Удзельнікі клуба “Звеніслава” запрашаюць да сустрэч і размоў актыўных гараджан і ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі тэхналогіямі пошуку інфармацыі, у каго шмат станоўчых ідэй і ўвогуле тых, хто хоча набыць новых сяброў у клубе. Тым больш, што надалей плануецца яго больш актыўная дзейнасць.
Тэлефон для даведак: 544-22-90

0 Комментариев
Карта
Погода