"ДАВАЙЦЕ ПАГУЛЯЕМ": з 13 лютага па 31 сакавіка


З 13 лютага па 31 сакавіка гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" запрашае наведвальнікаў на выставу "Давайце пагуляем".
Беларускія народныя гульні і загадкі – неад’емная частка духоўнай культуры народа, адна са старажытных форм народнай творчасці.
Выстаўка прапануе наведвальнікам праверыць сваю кемлівасць і спрытнасць, паразгадваць народныя загадкі і пагуляць у гульні. Каб сучаснікам было лягчэй, на выстаўцы не проста дэманструюцца экспанаты, амаль кожны з іх – падказка, або адгадка загадкі.
У экспазіцыі прадстаўлены прадметы з розных калекцый: прылады працы, адзенне, абсталяванне і іншыя. Дэманструецца мультыплікацыйны фільм-гульня.
Завітайце да нас – сумна не будзе!
Карта
Погода